Приветствие

Дорогие друзья!

Климовичский район — один из многих удивительных и притягивающих своей красотой уголков синеокой Беларуси, но судьба его напрямую связана со всеми историческими, экономическими и духовными событиями нашей страны.
Весь текст обращения ...

Вторник, 13 Март 2018 14:04

Прыгожыя і рамантычныя

Сапраўды, Клімаўшчыне шанцуе на прыгожых, таленавітых і працавітых прадстаўніц жаночага полу. Шмат іх працуе ў розных галінах народнай гаспадаркі раёна, займае кіруючыя пасады.

Сёння наша размова пра двух цудоўных, вельмі адораных і, безумоўна, сапраўдных прыгажунь, якія працуюць у складанай, але вельмі цікавай сферы дзейнасці — культуры. Гэта дырэктар Клімавіцкай цэнтральнай бібліятэчнай сеткі Таццяна Даменікан і дырэктар Клімавіцкага раённага краязнаўчага музея Дар’я Эверс. Журналіст «Роднай нівы» напярэдадні 8 Сакавіка сустрэўся з жанчынамі і папрасіў іх адказаць на некаторыя пытанні.

— Што для Вас значыць дзень 8 Сакавіка?
Таццяна Даменікан. Перш за ўсё, гэта дзень вясны, сонца, шматлікіх святкаванняў, кампліментаў і асаблівых адносін да кожнай жанчыны. Згадзіцеся, мы гэтага заслугоўваем. Прыемна, калі ідзеш, а ўсе цябе віншуюць. Карацей кажучы — гэта самы жаночы дзень вясны.
Дар’я Эверс. Свята як свята. Ветлівыя і па-сапраўднаму мужчынскія адносіны да сябе жанчыне патрэбны кожны дзень, а не толькі 8 Сакавіка. Безумоўна, павіншую са святам блізкіх і родных, магчыма — штосьці прыгатуем асаблівае. А падарункі, мяркую, да спадобы кожнай жанчыне.

— Калі Вам у апошні раз дарылі кветкі?
Т.Д. Зусім нядаўна. У Дзень закаханых, 14 лютага, муж падарыў букет чырвоных руж. Было вельмі прыемна. Акрамя руж мне таксама падабаюцца цюльпаны, ліліі, рамонкі.
Д.Э. Стаўлюся да кветкавых падарункаў вельмі спакойна. Лепш карысную рэч падарыць. Але, калі гэта неспадзявана і рамантычна, то — чаму б і не.

— Якой жанчына павінна быць на працы і дома? Аднолькавай ці рознай?
Т.Д. Рознай. На працы мы больш патрабавальныя, строгія, дзелавыя, павінны паказваць прыклад сваім калегам. Так, вельмі важна, які ў цябе знешні выгляд. А дома, у сям’і жанчына больш мяккая, ласкавая, пяшчотная. Але і дома, і на працы трэба выглядаць на ўсе сто.
Д.Э. Лічу, што ўсё-такі аднольковая. Аднолькова разумная, аднолькава прыгожая. І на працы, і дома жанчыне трэба быць справядлівай, не ўступаць у канфлікты, паважаць калег і блізкіх табе людзей. А дзе жанчына лепей сябе адчувае — гэта яе справа.

— Што такое каханне?
Т.Д. Гэта вельмі моцнае пачуццё, з якім хочацца пражыць усё жыццё. Згадзіцеся, кожнай жанчыне хочацца быць каханай і кахаць. На мой погляд, без кахання жыццё немагчыма.
Д.Э. Да кахання ўсе адносяцца па-рознаму. Безумоўна, яно павінна быць у жыцці кожнага чалавека, асабліва жанчыны.

— Ваш любімы тып мужчыны? Ідэальны мужчына — гэта...
Т.Д. Справядліва гавораць, што ідэальных людзей не існуе. У тым ліку і мужчын. Але на тое і жанчына, каб зрабіць са свайго абранніка ідэал, даруючы яму некаторыя недахопы і звычкі. А наогул, сплаў сілы, моцы і рамантызму — прыкладны партрэт ідэальнага мужчыны.
Д.Э. Стагоддзямі мужчына ў беларускай сям’і быў сапраўдным гаспадаром, умеў рабіць шмат чаго. І сёння для мяне на першым плане гэта якасць мужчыны. Каб вырашаў пытанні на раз. Знешнасць, наадварот, зусім не галоўны фактар. Надзейнасць і мужнасць таксама важныя якасці мужчынскага полу.

— Як вы звычайна сустракаеце 8 Сакавіка?
Т.Д. Так здарылася, што ў гэты дзень нарадзілася мая маці, і вось уж шмат гадоў мы разам святкуем яе дзень нараджэння і жаночае свята. Гучаць цёплыя словы, віншаванні, ёсць месца і для падарункаў. А яшчэ вельмі падабаецца, калі муж 8 Сакавіка арганізуе рамантычную вячэру. І, безумоўна, кветкі, кветкі, кветкі...
Д.Э. Раніцай муж звычайна дорыць мне з дачкой прыгожыя кветкі, потым мы ўсе разам рыхтуем што-небудзь смачненькае і, па магчымасці, наведваем радню.

— Успомніце які-небудзь незвычайны выпадак з вамі на 8 Сакавіка?
Т.Д. Гэта было, калі я вучылася ў школе. Нашы аднакласнікі ў сакрэце ад нас рыхтавалі нам падарункі. Большая частка дзяўчынак, у тым ліку і я, так жадалі вызнаць, што за падарункі знаходзяцца ў класе, які там салодкі стол. Але хлапчукі нас туды не пускалі, мы пакрыўдзіліся і пайшлі дадому. А падарункі атрымалі дзяўчынкі, якія сядзелі ціха і маўчалі. Было трохі крыўдна.
Д.Э. Аднойчы, 14 гадоў таму, мы са стрыечнай сястрой 8 Сакавіка вырашылі павіншаваць са святам маці. Было, як і зараз, снежнае надвор’е, мяцеліца. Да Родні на маршрутцы даехалі нармальна, а потым нечакана кіроўца маршруткі абвясціў, што ён спазняецца на свята ў Клімавічы і... з’ехаў. Пяць кіламетраў да Судзіл мы з сястрой ішлі паўтары гадзіны, моцна намоклі, але ўсе роўна дабраліся да мэты і свята ў нас атрымалася добрым.

— Ці верыце Вы ў выпадак, удачу, цуды?
Т.Д. Веру, асабліва ў шчаслівыя выпадкі. Памятаю, некалі два разы выйгравала ў маркетынгавыя латарэі. Чулі выраз «Шанцуе наймацнейшым»? Поўнасцю згодна з ім. Ці веру ў цуды? Усё наша жыццё — вялізны цуд.
Д.Э. У цуды не веру адназначна, выпадак (добры ці не) можа адбыцца з кожным у любы час. Наконт удачы: ніколі не выйгравала вялікія грошы, ніколі мне не шанцавала ў латарэях і конкурсах, але спадзявацца на штосьці трэба. А наогул — усё дасягаецца працай і яшчэ раз працай.

— А якія вашы захапленні і творчыя задумкі?
Т.Д. Як ні банальна гучыць, гэта чытанне. Зусім нядаўна прачытала твор «Які бяжыць за ветрам» афганскага аўтара Халеда Хасэйні. Вельмі ўразіла. Тут пра сапраўднае сяброўства, здрадніцтва. Наогул, над кожнай прачытанай кнігай думаю, перажываю. Усёй сям’ёй любім падарожнічаць, асабліва па нашай краіне. А галоўнае маё захапленне — мая праца.
Д.Э. Захапленняў у мяне шмат, але з дзяцінства як магнітам цягне да сябе фатаграфія. І зараз раблю шмат здымкаў і выкладваю іх у інтэрнэце. Яшчэ, безумоўна, краязнаўства — падабаецца вывучаць гісторыю роднага краю, пазнаваць нешта новае. Творчыя задумкі — стварыць першы ў гісторыі раёна вясельны каталог, правесці на новым узроўні ноч музеяў, а таксама новыя выставы, экспазіцыі і гэтак далей.

— Без якіх падзей нельга сабе ўявіць жаночае свята?
Т.Д. Без кветак і сонца, без мужчын, што бягуць па вуліцах з святочнымі букетамі, без рамантычнай вячэры. Гэта заўсёды асаблівы дзень: віншаванні, падарункі. Ідзеш і ўсміхаешся. Проста так, без усялякой нагоды.
Д.Э. Безумоўна, без увагі мужчын. На самой справе, у гэты дзень яны такія галантныя і ўважлівыя. Вось так бы і ўсё жыццё. А яшчэ ў гэты дзень хочацца цудоўнага настрою, больш усмешак і смеху.

— Вашы пажаданні клімаўчанкам?
Т.Д. Вялікага кахання, дабрабыту ў сям’і, а калі ў каго яшчэ яе няма, то абавязкова стварыць. Творчых поспехаў і самага найлепшага.
Д.Э. Сапраўднага жаночага шчасця, быць здаровымі і шчаслівымі, і каб побач заўсёды быў надзейны і верны мужчына. Са святам!

— Дзякуй за размову і са святам!

Размаўляў Ігар Кавалёў

  • Ассоциация Белсеть-антиспид
  • Система «Расчет» Детский правовой сайт

  • Познай Беларусь 2014
  • Инспекция МНС РБ по Могилевской области
  • Цель — 99
  • Белая Русь
  • Институт пограничной службы Республики Беларусь
  • Фонд мира
  • УВД Могилевского облисполкома
  • Областное Могилевское управление Департамента охраны
  • Анкетирование по изучению общественного мнения о состоянии коррупционной преступности в районе
  • Предприниматель года
  • ДОСААФ
  • ГАИ информирует
  • Институт МВД
  • ОБСУЖДАЕМ ВМЕСТЕ
  • Наркомания
  • Институт МВД
  • Государственный комитет судебных экспертиз Республики Беларусь по Могилевской области
  • Климовичский центр дополнительного образования детей и молодёжи
  • Могилевский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды

Климовщина приглашает гостей

Туризм
Благоустройство
Туризм
Благоустройство
Туризм
Благоустройство
Туризм
Гостиница Дружба
Туризм
Кафе-бар Гурман
Туризм
Озеро в д.Блиунг
Туризм
Ресторан Світанак
Туризм
Страусиное ранчо
Туризм
Фестивальный город
Туризм
Амфитеатр в городском парке
Туризм
Въездной знак на границе с Российской Федерацией
Туризм
Детский уголок в городском парке
Туризм
Дом охотника и рыболова в д. Блиунг
Туризм
Железнодорожная станция Климовичи
Туризм
Зона отдыха у озера в д.Блиунг
Туризм
Климовичский страусенок
Туризм
Освящение криницы Бездонный колодец
Туризм
Парк во время фестиваля
Туризм
Пешеходная зона по ул. Карла Маркса
Туризм
Праздник меда в д. Старый Дедин
Туризм
Приход Святого Василия Великого в агрогородке Звенчатка
Туризм
Районный краеведческий музей
Туризм
Свято-Вознесенская церковь в агрогородке Милославичи
Туризм
Свято-Михайловский храм
Туризм
Центральная аллея в городском парке
Туризм
Экспозиция Золотая пчелка в районном краеведческом музее
Туризм
Этнографическая экспозиция в районном краеведческом музее
Туризм
Городской парк
Туризм
Центр физкультурно-оздоровитеной работы Здоровье
Туризм

Пожарная повозка образца 19 века

Справочная информация

Расписание движения автобусов, поездов и телефонные номера первой необходимости

 Подробнее

Фото и видео о районе

Подробнее

Книга памяти

Информация о воинах, мирных жителях, и партизанах

Подробнее

Здоровый образ жизни

Подробнее

Молодежная политика

Подробнее

Спорт

Подробнее

Афиша

Подробнее

Сайт Президента Республики Беларусь

Международный фестиваль детского творчества «Золотая пчелка»
Электронные обращения в райисполком
Единый день информирования
Год малой родины
Оказание содействия неработающим гражданам
Приглашает Климовщина
Мельница успеха
8-я биржа субконтрактов в промышленности
Историко-культурное наследие Климовичского района
Родная ніва
Развитие юго-восточного региона Могилевской области
Общий список граждан, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий
Благотворительность

онлайн фильмы