20 апреля 2024, 12:32
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Понедельник, 07 мая 2012 18:25

«Новы слоўнік»

Фонд школьных бібліятэк раёна папоўніўся новым слоўнікам беларускай мовы. Гэта найбольш поўнае акадэмічнае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам змен, што адбыліся ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Выданне змяшчае каля 150 тысяч слоў. Яно значна дапоўнена лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа выклікаць цяжкасці пры напісанні па новых правілах.

«Слоўнік беларускай мовы» з’яўляецца даведнікам па арфаграфіі, арфаэпіі, акцэнтуацыі і словазмяненні.

— Наша мова вельмі мілагучная. З цікавасцю вывучаю яе ў школе. Чытаю творы на роднай мове. Каб папоўніць слоўнікавы запас, нярэдка звяртаюся да розных слоўнікаў. Упэўнена, што гэта кніга будзе вельмі карыснай для нас, вучняў, і дапаможа нам павысіць культуру беларускай літаратурнай мовы, — кажа васьмікласніца СШ № 3 Ілона Вазмілава.

Таццяна ПАДЛІПСКАЯ

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт