9 мая 2024, 00:48
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Среда, 24 июля 2013 16:03

Свята першага снапа на Клімаўшчыне

У філіяле «Ніва-Агра» ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» звычайна першымі пачынаюць веснавую сяўбу, яны ж нярэдка адкрываюць і жніво. Таму і раённае свята першага снапа — Зажынкі — праводзілася менавіта ў гэтай гаспадарцы, дзе ўжо часткова паспела збажына.

— Хлеб лёгка не даецца, — адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Судзілоўскі. — Каб быў высокі ўраджай летам, на яго трэба добра папрацаваць восенню і вясной, дагледзіць пасевы. Доўгі шлях да стала хлебнага каравая. Працаўнікам раёна трэба ўбраць 18000 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Кіраўнікі гаспадарак, спецыялісты, камбайнёры, вадзіцелі — калі кожны чалавек будзе адказна выконваць сваю справу, то пастаўленую задачу мы выканаем і будзем з багатым ураджаем.

Аляксандр Пятровіч пажадаў хлебаробам моцнага здароўя, поспехаў у працы, высокіх намалотаў.

Як сказаў кіраўнік філіяла Аляксандр Ківель, у гаспадарцы пасеяна 2970 збожжавых і зернебабовых культур. Убіраюць іх 12 камбайнаў. Рапс ужо скончылі, выканалі дзяржплан.

Усе сялянскія работы важныя, а жніво — найважнейшая з іх. Гонар і пашана тым людзям, хто вырасціў хлеб. Убраць яго трэба ў тэрмін, без страт. Таму, як падкрэсліў Аляксандр Антонавіч, вельмі важна ўзаемадапамога.

— Мы першымі скончым жніво — дапаможам вам, вы ўправіцеся раней — дапамажыце нам, — прапанаваў кіраўнік.
Належнай зарплаты, бяспечнай працы, высокіх узнагарод пажадаў хлебаробам старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрама Пётр Грышанаў. Напомніў, што традыцыйна жніво знаходзіцца ў цэнтры ўвагі прафсаюзаў. Вынікі працы будуць падводзіцца штодзённа, штотыднёва і ў канцы жніва.

Лідэр раённай моладзі Таццяна Меньшыкава звярталася ў першую чаргу да маладых.

— Моладзь — гэта энтузіязм, задор, імкненне да лідэрства, — сказала яна. — Вам даверана добрая, разумная тэхніка — акуратна, рацыянальна эксплуатуйце яе.

Пранікнёная малітва за людзей, блаславенне на добры ўраджай прагучала з вуснаў настаяцеля Свята-Міхайлаўскага храма айца Інакенція. Перад пачаткам адказнай працы бацюшка шчодра акрапіў святой вадой механізатараў, тэхніку, кіраўнікоў гаспадарак — усіх, хто меў дачыненне да жніва, хто прысутнічаў на свяце.

Блаславенне на плённую працу

Паплыла над полем музыка. Абрад зажынак правялі ўдзельнікі мастацкай самазейнасці Раднянскага Дома культуры.

«...Выйшаў у поле серп», — так, з павагай да сялянскай прылады працы, казалі даўней. Зараз на шырокія палі выходзяць не жнеі з сярпамі — магутная, руплівая тэхніка. І першымі на хлебную ніву ў гэтым годзе вывелі свае камбайны экіпажы філяла «Ніва-Агра»: Васілій Бяляеў і Міхаіл Бабашка, Сяргей Гаробчанка і Мікалай Бабашка, бацька і сын Віталій і Дзмітрый Хомчанкі.

Жніво стартавала. Плённай вам працы, хлебаробы!

Галіна Цыганкова

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт