28 апреля 2024, 18:26
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Четверг, 12 декабря 2013 15:46

Клімаўшчына мае талент? Безумоўна!

Чарговы конкурс на выяўленне творчых здольнасцей у працаўнікоў клімавіцкага краю «Клімаўшчына мае талент» прайшоў 3 снежня ў раённым цэнтры культуры. На працягу 3 гадзін кампетэнтнае журы на чале з намеснікам старшыні Клімавіцкага райвыканкама Кацярынай Музычэнка вырашала няпростую задачу: вызначыць найлепшых выканаўцаў у трох намінацыях — «Мастацкае чытанне», «Харэаграфічнае мастацтва» і «Вакальнае мастацтва».

16 працоўных калектываў (каля сотні ўдзельнікаў) прапанавалі гледачам свае нумары мастацкай самадзейнасці. Напрыклад, РУП «Клімавіцкі ЛГЗ» падрыхтавала аж 8 нумароў — з песнямі, танцамі, цікавымі інсцэніроўкамі. Захапляльнымі былі выступленні прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Арыгінальна і прафесійна выканаў некалькі нумароў супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Раман Пяськоўскі. Наогул, у кожным выступленні адчуваліся шчырасць і павага да журы.

Спадабалася, што кожны выканаўца меў моцную групу падтрымкі, якая актыўна дапамагала самадзейным артыстам перамагчы хваляванне.

І вось ён, момант славы! Пераможцам у намінацыі «Вакальнае мастацтва» стаў ансамбль філіяла «Магілёўэнерга» КЭС, другое месца — у аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, трэцяе — у РУП «Клімавіцкі ЛГЗ».

Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж быў лепшым у намінацыі «Харэаграфічнае мастацтва», на другім месцы — райспажыўтаварыства.

У намінацыі «Мастацкае чытанне» Дыплом 1 ступені ўручаны Раману Пяськоўскаму (РАНС), Дыплом 2 ступені —дырэктару СШ № 3 г. Клімавічы Уладзіміру Шупранаву, Дыплом 3 ступені — намесніку галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Родная ніва» і праграмы радыёвяшчання «Голас Клімаўшчыны» Ігару Кавалёву.

Раённы аддзел па надзвычайным сітуацыям перамог у намінацыі «Вакальна-інструментальнае мастацтва». Другое месца — у лясгаса.
Былі і яшчэ ўзнагароды. Так, самым неардынарным выканаўцам прызнаны працаўнік РУП «Клімавіцкі ЛГЗ» Сяргей Шалыгін, а самымі яркімі — музычныя ансамблі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, КЭС.

На жаль, не ўсе арганізацыі раёна прынялі ўдзел у сапраўды цікавым і карысным конкурсе. Але гэта не азначае, што талентаў у іх няма. Можа, часу не хапіла? Есць магчымасць дэбютаваць у наступным годзе.

Ігар Пахомаў

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт