2 мая 2024, 01:13
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Пятница, 23 марта 2012 08:42

«Будучыня за маладосцю»

На Клімаўшчыне, як і паўсюдна, 14-15 сакавіка праходзіла акцыя БРСМ «Мы — грамадзяне Беларусі!» А менавіта ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь многія юнакі і дзяўчаты былі запрошаны ў залу пасяджэнняў райвыканкама.

Са святам прысутных віншавалі намеснік старшыні райвыканкама Алена Дзівакова і начальнік аддзела па справах моладзі Таццяна Меншыкава (яна была і вядучай праграмы гэтай сустрэчы), першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Таццяна Кананенка і ветэран працы Мікалай Кавалёў, а таксама піянеры СШ № 1 Іван Емяльянаў, Ангеліна Шлапакова, Аляксандр Галаўкоў.

Потым героі відэароліка — паважаныя землякі розных пакаленняў — узгадалі, што яны адчувалі, атрымаўшы свой першы ў жыцці дакумент.

І вось нарэшце наступіў самы хвалюючы і ўрачысты момант. Шаснаццацігадовым клімаўчанам — лепшым навучэнцам усіх школ горада, Ціманаўскай СШ і гімназістам, актыўным членам БРСМ — намеснік старшыні райвыканкама Алена Дзівакова ўручыла пашпарты і кнігі «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Такога гонару былі ўдастоены Павел Александроў, Андрэй Максімчанка, Рыгор Чарнякоў... Апошні, трымаючы ў руках дарагі для кожнага грамадзяніна сваёй краіны дакумент, у прыватнасці, сказаў: «Я абяцаю, што буду імкнуцца рабіць усё магчымае, каб прыносіць карысць роднай Беларусі».

Валянціна КВАРЦЮК

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт