19 мая 2024, 02:53
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Среда, 16 июля 2014 14:14

Выступленні клімаўчан прыйшліся даспадобы

Сёстры Галіна Хлудкова і Людміла Лапаева — заўзятаркі песні і наогул творчасці. Як ладзіцца недзе на Магілёўшчыне фестываль — лічы, там і яны. І ніводнага разу яшчэ Барысаўны з конкурсаў з пустымі рукамі не вярталіся. Чарговы дыплом прывезлі з рэспубліканскага свята Купалле («Александрыя збірае сяброў»). Сямейна-сваяцкі калектыў прадстаўляў наш раён на падворку народнай творчасці «Жывіце ў радасці».

Як расказаў начальнік цэнтральнай клубнай сістэмы раёна Сяргей Булянкоў, на Купаллі ў Александрыі пабывалі таксама ансамбль народнай песні «Беразуха», народны тэатр гульні «Гарэзы» — яны прымалі ўдзел у творчых праграмах мабільных груп і падворка «Глушанскі хутар». Выстаўку-продаж сваіх вырабаў арганізаваў Дом рамёстваў.

Выступленні клімаўчан гасцям прыйшліся даспадобы.

Галіна Цыганкова

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт