26 апреля 2024, 22:02
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Понедельник, 07 мая 2012 18:05

«Запрашае батлейка!»

Хлопчыкі і дзяўчынкі з гуртка «Юныя фалькларысты» Клімавіцкага ЦТКіЭ пад кіраўніцтвам педагога М.У.Сяменчыкавай адрадзілі старадаўні лялечны тэатр — батлейку.

— Яны стварылі сцэну (двух’ярусную драўляную скрыню, якая нагадвала царкву ці домік. Дзеі пастановак адбываліся ў верхнім і ніжнім ярусах) і пачалі рыхтаваць спектакль — народную казку «Церамок». На вясенніх канікулах навучэнцы гуртка запрасілі сваіх аднагодкаў на спектакль. Юныя акцёры расказалі гледачам, што такое батлейка, а потым паказалі казку. Апладысменты ўдзячных гледачоў сведчылі пра тое, што дэбют прайшоў на «выдатна», — расказвае метадыст ЦТКіЭ Пётр Шашкоў.

Нагадаем, што батлейка ўзнікла ў Заходняй Еўропе ў 15 стагоддзі. Яе пастановы былі ў асноўным на рэлігійную, у прыватнасці, біблейскую тэматыку. На тэрыторыю Беларусі яна трапіла праз Польшчу і Украіну ў 16 стагоддзі.

Таццяна ПАДЛІПСКАЯ

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт