29 марта 2024, 16:52
rubeen

Выборы 2024

logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Пятница, 10 января 2020 16:30

У Барсукоўскай базавай школе Клімавіцкага раёна ладзілі «Калядныя вячоркі»

У Барсукоўскай базавай школе Клімавіцкага раёна ладзілі «Калядныя вячоркі»

6 студзеня «Калядныя вячоркі» ладзілі ў Барсукоўскай базавай школе. Удзельнікі свята — вучні чацвёртага класа, іх бацькі, а таксама настаўніца Алена Іванаўна Кавалёва. Даведаліся дзеці пра гісторыю свята, якую расказала вядучая мерапрыемства Ганна Цімошчанка.

На нейкі час школьны клас пераўтварыўся ў вясковую хату, гаспадыня якой (Кацярына Качанава) сустракала гасцей. Па даўняй традыцыі калядоўшчыкі заходзілі ў той дом, дзе на вакне гарэла свечка. Гэдак жа зрабілі і ў час правядзення вячорак. А потым ўсе ішло сваім парадкам: хату абсявалі зярном, каб жылі тут ладна і багата; Каза, Мядзведзь, цыгане калядавалі, гаспадыня варажыла ўсім жадаючым.

Завітала на свята і суседка Алена, якая прынесла кошык з гацінцамі. Яна выстаўляла на стол, які быў засланы святочным абрусам паверх разложанага на ім сена, стравы нашых продкаў: посную куццю, каўбасу-крывянку, аладкі са смятанай, грыбочкі, агурочкі і розныя іншыя прысмакі. Усе змаглі пачаставацца!

Выконвалі дзеці і іншыя абрадавыя дзеянні, якія рабілі нашы продкі у час Калядаў. Свята адбылося вясёлым, шумным (якім яно і павінна быць), а галоўнае — пазнавальным.

Праз такія мерапрыемствы адбываецца пазнаванне дзецьмі народных традыцый. А тое, што ў іх удзельнічаюць бацькі навучэнцаў, сведчыць аб добра наладжанай сувязі паміж школай і сям’ёй.

Ала Саковіч

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт