30 апреля 2025, 10:24
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Среда, 24 апреля 2013 16:36

Клімавіцкія «Зорачкі» прымуць удзел у міжнародным фестывалі «Залатая пчолка»

Фестываль дзіцячай творчасці «Зорачкі» зноў сабраў сваіх маленькіх сяброў з дзіцячых садкоў горада.

— Мы ўпэўнены, што наш фестываль падорыць нам шмат новых і яркіх зорачак і адкрые ім дзверы ў вялікі шлях мастацтва, — сказала намеснік старшыні райвыканкама Кацярына Музычэнка.

У канцы сустрэчы начальнік аддзела адукацыі Наталля Яўгенаўна Глушакова падзякавала ўсім удзельнікам мерапрыемства за гэтае свята. Кожны дзіцячы садок быў узнагароджаны дыпломам, цацкамі і салодкімі прызамі. Але галоўным сюрпрызам стала навіна аб тым, што ўсе артысты гэтага фестываля будуць задзейнічаны ў міжнародным фестывалі «Залатая пчолка», які прыйдзе ў наш горад 29 мая.

Ганна РАГАВЕНКА

© 2025
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт