4 июля 2024, 04:26
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 03 сентября 2013 15:52

Клімаўчане прынялі ўдзел у ХХ Дні беларускага пісьменства

З 28 жніўня па 1 верасня 2013 года ў Магілёўскай вобласці, у г. Быхаў, праходзіла, безумоўна, галоўная культурная падзея года — Дзень беларускага пісьменства.

Дэлегацыю Клімавіцкага раёна ўзначаліў старшыня райвыканкама В.А.Захарэнка.

УА «Клімавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 14» прадставіў выставу «Клімаў двор». На некалькіх канцэртных пляцоўках выступалі ансамбль народнай песні «Беразуха», дзіцячы ўзорны фальклорны калектыў «Астраначка» і народны фальклорна-аўтэнтычны калектыў «Астранка» Старадзедзінскага сельскага клуба, а таксама работнікі раённага цэнтра культуры. Іх выступленні бурна віталі гледачы.

На выставе-продажы «Горад майстроў» Аляксандр Котаў, Таццяна Сапажкова і Людміла Крыўцова дэманстравалі свае керамічныя вырабы і карціны. Цікавую выставу прапанаваў і раённы цэнтр творчасці.

Карыстаўся папулярнасцю Фестываль кнігі і прэсы. У межах яго падрыхтавалі стэнд і банэр журналісты клімавіцкай раённай газеты «Родная ніва». Акрамя нумароў газет на выставе, якая доўжылася два дні, можна было пазнаёміцца з іншай друкаванай прадукцыяй (буклеты, кнігі) аб мінулым і сучасным клімавіцкага краю. Цікавасць выклікалі сувеніры-магніцікі з краявідамі Клімаўшчыны. Змястоўнымі атрымаліся сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі.

Сваімі ўражаннямі з журналістамі раённай газеты падзяліліся клімаўчане.

— Мне вельмі цікава было пабываць на гэтым мерапрыемстве, — кажа дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сеткі Клімавіцкага раёна Таццяна Даменікан. — Прыемна ўразілі кніжныя выставы, асабліва выстава Магілёўскай абласной бібліятэкі «Таленты ад роднай зямлі».
На ёй былі прадстаўлены амаль усе пісьменнікі з розных куткоў Магілёўшчыны. Таксама мелася магчымасць сустрэцца з вядомымі беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў.

Ветэран працы Мікалай Кавалёў, па яго словах, са свята вярнуўся ўзбадзёраным, з гонарам за сваю малую радзіму і сваіх землякоў.

— Уразіў цудоўны горад Быхаў, колькасць гасцей і якасць арганізацыі, — дзеліцца Мікалай Мікалаевіч. — З вялікай радасцю папрысутнічаў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята. З асалодай паслухаў выступленне артыстаў беларускай філармоніі. А па вуліцы Ленінскай нельга было прайсці, каб не затрымацца каля цікавых падворкаў. Мы ўжо адвыклі ад гукаў баяна, а ў Быхаве яго можна было пачуць усюды, і нават мае старыя ногі хацелі пусціцца ў скокі. Увогуле — маштабы здзіўляюць.

Ігар Кавалёў, Дар’я Эверс

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт