4 июля 2024, 10:28
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Среда, 19 февраля 2014 15:57

Педагог з Клімавіч адзначана Дыпломам. Віншуем!

Ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбыўся конкурс метадычных распрацовак, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Прыемна, што адной з пераможцаў стала настаўнік роднай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ўстановы адукацыі «Клімавіцкая раённая дзяржаўная гімназія імя І.С. Нікалаева» Г. І. Мачахіна.

Галіна Іванаўна — таленавіты, творчы педагог. Кожны яе ўрок вызначаецца высокім пазнавальным, развіваючым і выхаваўчым узроўнем. Метадычная распрацоўка ўрока па беларускай літаратуры ў 8 класе «Балада Аркадзя Куляшова «Маці» — не выключэнне. Таму па выніках раённага конкурсу Галіна Іванаўна атрымала Дыплом першай ступені. А журы абласнога конкурсу адзначыла нашага настаўніка Дыпломам трэцяй ступені.

Жадаем педагогу далейшай плённай працы!

Наталля ЗУЙКОВА, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце раённай гімназіі

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт