Са святам прысутных віншавалі намеснік старшыні райвыканкама Алена Дзівакова і начальнік аддзела па справах моладзі Таццяна Меншыкава (яна была і вядучай праграмы гэтай сустрэчы), першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Таццяна Кананенка і ветэран працы Мікалай Кавалёў, а таксама піянеры СШ № 1 Іван Емяльянаў, Ангеліна Шлапакова, Аляксандр Галаўкоў.
Потым героі відэароліка — паважаныя землякі розных пакаленняў — узгадалі, што яны адчувалі, атрымаўшы свой першы ў жыцці дакумент.
І вось нарэшце наступіў самы хвалюючы і ўрачысты момант. Шаснаццацігадовым клімаўчанам — лепшым навучэнцам усіх школ горада, Ціманаўскай СШ і гімназістам, актыўным членам БРСМ — намеснік старшыні райвыканкама Алена Дзівакова ўручыла пашпарты і кнігі «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Такога гонару былі ўдастоены Павел Александроў, Андрэй Максімчанка, Рыгор Чарнякоў... Апошні, трымаючы ў руках дарагі для кожнага грамадзяніна сваёй краіны дакумент, у прыватнасці, сказаў: «Я абяцаю, што буду імкнуцца рабіць усё магчымае, каб прыносіць карысць роднай Беларусі».
Валянціна КВАРЦЮК