Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Вікторыя Пракоф’ева спынілася на палажэннях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Вопытам укаранення ў працоўным калектыве здаровага ладу жыцця, удзелу энергетыкаў у забеспячэнні аховы грамадскага парадку падзяліліся намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Валерый Бромбін, камандзір добраахвотнай дружыны Алег Румянцаў.
Ішла таксама гаворка пра падпіску на перыядычныя СМІ і іншыя надзённыя пытанні.
Вынікі работы падвяла намеснік старшыні райвыканкама Алена Дзівакова.
Мікалай ГЛУЗДОЎ