У сярэдняй школе № 1 прайшло выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Алена Дзівакова, такія сустрэчы з моладдзю будуць працягвацца і надалей. Бо назіраецца рост правапарушэнняў і злачынстваў, здзейсненых менавіта падлеткамі.
Пасля відэафільма на гэтую тэму перад школьнікамі выступілі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Юрый Курачоў, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Жукаў, метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Харашун.
Алена Дзівакова звярнула ўвагу педагогаў на важнасць летняй занятасці моладзі і яе ўдзел у грамадска карысных справах.
Мікалай МАЙСКІ.