— Перад намі пастаўлена задача да 1 верасня здаць у эксплуатацыю 140 гектараў высокаўрадлівых земляў пад азімую сяўбу паблізу вёскі Славікі, — кажа начальнік ПМК-88 «Водбуд» Міхаіл Сухараў. — Людзі працуюць вахтавым метадам.
Акрамя названага аб’екта, меліяратары ўзяліся за аднаўленне сарака гектараў забалочаных плошчаў ля вёскі Нежкава. Там будзе абсталявана і арашальная ўстаноўка.
Усяго на работах задзейнічаны чатыры экскаватары і два бульдозеры.
Мікалай МАЙСКІ