4 июля 2024, 19:27
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 28 октября 2014 14:05

Яны выбралі Беларусь

Выходжу з адміністрацыйнага будынка ААТ «Макеевічы». Увагу прыцягваюць дзеці каля прыгожай альтанкі. Потым заўважаю і дарослых. Усе разам яны займаюцца добраўпарадкаваннем: збіраюць смецце, зграбаюць восеньскае лісце. Зацікавілася. Падышла.

Як, аказалася, гэта былі жыхары Паўднёва-Усходу Украіны, якія прыехалі ў Беларусь. Яны беглі ад вайны, пакінуўшы на Радзіме разбураныя снарадамі дамы. «Мы не маглі больш хавацца ў падвалах; трэба было ратаваць дзяцей, — сказалі бацькі двух сямействаў. — Мы — шахцёры, але не баімся любой працы, — кажуць Сяргей Савянкоў і Аляксандр Лапушанскі. — Хочуць працаваць і жонкі, Галіна і Марына, а дзецям трэба вучыцца».

Так яно і ёсць: абедзве жанчыны працуюць аператарамі машыннага даення, адзін з мужчын — даглядчыкам жывёлы, другі — у качагарцы.

Як сказала дырэктар ААТ «Макеевічы» Марыя Іванаўна Глушакова, у аграгарадку жывуць зараз шэсць сем’яў — перасяленцаў з Украіны. Усяго — 23 чалавекі: 12 дарослых і 11 дзяцей. Кожная сям’я забяспечана жыллём (калі патрабавалася, кажа дырэктар, у кватэрах быў зроблены адпаведны рамонт). Усе дарослыя ўладкаваны на працу ў сельскую гаспадарку.

Якое шчасце — мір! Ён ёсць у Беларусі. І хай добра складзецца лёс гэтых сем’яў.

Галіна Цыганкова

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт