4 июля 2024, 20:21
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 11 ноября 2014 14:30

Журналіст. Паэт. Бард

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча, прысвечаная памяці цудоўнага чалавека, журналіста, паэта, барда Міколы Глуздова. «Ушел из жизни светлый человек.// Людская память о таких нетленна.// Ему был дан, увы, короткий век — // Судьба звезды, сгорающей мгновенно» — гэта радкі з верша Яўгенія Дзясятнікава, аўтар з Магілёва прысвяціў іх нашаму земляку Міколу Глуздову, а прачытала верш, адкрываючы вечар памяці, дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сеткі Таццяна Даменікан.

Мікалаевіч Глуздоў нарадзіўся 31 кастрычніка 1952 года, а ў ліпені 2013 года дачасна пайшоў з жыцця. Ён ураджэнец Горацкага раёна, але ўвесь час жыў і працаваў у Клімавічах, у раённай газеце: пачынаў карэспандэнтам, апошняй жа яго пасадай была — намеснік галоўнага рэдактара. Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь.

Цудоўны журналіст: з-пад яго пяра аднолькава добра выходзілі і аналітычныя артыкулы, і замалёўкі пра лёсы людскія, і гумарэскі.
Таленавіты паэт: паэзiя Мiкалая Глуздова — гэта ўвасабленне вечнага пошуку iсцiны, турботнага чалавечага духу, праўды пачуццяў.
Унікальны бард: яго песні — глыбокадумныя і лірычныя, сур’ёзныя і жартлівыя — па-майстэрску выкананыя аўтарам пад акампанемент вернай гітары, кранаюць да глыбіні душы.

Ён быў прафесійны журналіст, адказны працаўнік і надзейны калега, шчыры таварыш і верны сябра. І па жыцці, і ў творах пранёс трапяткія адносіны да жанчыны, да маці.

Так гаварылі аб сваім калегу і паплечніку ў творчасці паэты — былы рэдактар раённай газеты, член Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Мінчанка і адказны сакратар Галіна Цыганкова.

У Міколы Глуздова было шмат добрых сяброў, шмат людзей цанілі яго творчасць. Як аўтара, як журналіста яго запрашалі на шматлікія мерапрыемствы — і ніколі не мелі адмовы. Заўсёды Мікалай Мікалаевіч адносіўся да запрашэнняў адказна і цікава праводзіў сустрэчы.

У чытальнай зале сабраліся блізкія па духу людзі — сябры, добрыя знаёмыя, калегі, прыхільнікі творчасці Міколы Глуздова. Сваімі ўспамінамі па-дзяліліся нашы землякі Аляксандр Пукілаў, Лідзія Шашкова, Святлана Асмалоўская, Сяргей Сяргееў, Мікалай Кавалёў, Зінаіда Грашчанка, Людміла Цімаховіч, Ніна Раманенка. З кімсьці Мікалай Мікалаевіч супрацоўнічаў, хтосьці прыносіў да яго свае творы, прыходзіў за парадай.

Заўсёды цеснае супрацоўніцтва было ў журналіста і паэта з цэнтральнай раённай бібліятэкай. Антаніна Сіліверстава, узначальваючы дадзеную ўстанову, шмат зрабіла для папулярызацыі творчасці паэтаў-клімаўчан. Менавіта ў бібліятэцы былі выдадзены зборнікі вершаў Міколы Глуздова «Быть. Жить. Любить», «Навстречу солнцу». Добрую традыцыю працягваюць яе па-плечнікі. Да вечара памяці Міколы Глуздова калектыў бібліятэкі, які зараз узначальвае Таццяна Даменікан, выдаў кнігу вершаў паэта «Бесконечность».

«Ты стремился успеть,/ Рифма в сердце жила.// Многих смог примирить,/ Мягко правя слова.// Мог шутить, песни петь,/Нараспашку душа.// Будем все вспоминать,/ Как звучала струна» (Сяргей Сяргееў); «Нёс ты людзям дабро / І на-дзею ў жыцці/ Сваім незгасаючым сэрцам» (Ніна Раманенка). «Друзей хороших часто мы теряем,/ Но с доброй памятью о них живем.// Спасибо за стихи, что мы читаем,/ И твои песни, что с душой поем» (Аляксандр Пукілаў). Такія цёплыя і сардэчныя радкі прысвяцілі земляку паэты-клімаўчане.

Скончыўся вечар, але жывуць і будуць жыць вершы і песні Міколы Глуздова.

Галіна Віктарава
Фота Валерыя Асмалоўскага

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт