Васіль Аляксеевіч падкрэсліў, што кожны грама-дзянін краіны абавязан ведаць і выконваць законы. Праз гэта ён паважае сваю краіну. Канстытуцыя з’яўляецца адным з галоўных атрыбутаў грамадства, сімвалам годнасці і гонару краіны. За мінулы час Беларусь паказала здольнасць выконваць сацыяльныя абавязкі, гарантаваць правы грамадзянам, быць канкурэнтаздольнай на сусветным узроўні. Мы жадаем бачыць сваю Радзіму яшчэ больш моцнай, квітнеючай. А таму трэба яшчэ шмат зрабіць для павышэння якасці жыцця людзей, а поспех у вырашэнні гэтай задачы залежыць ад кожнага з нас.
Васіль Захарэнка ўручыў лепшым маладым суайчыннікам галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна па ўсёй краіне праводзіцца акцыя «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь». Галоўны дакумент падкрэслівае, што маладыя людзі становяцца сапраўднымі грамадзянамі, стваральнікамі гісторыі сваёй краіны.
З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прысутных у зале павіншавала ветэран педагагічнай працы Вера Дробышава. Са словамі прывітання да ўдзельнікаў свята звярнуліся Іван Курносаў і Дзмітрый Семянцоў, піянеры з трэцяй гарадской школы.
У канцэртнай праграме, прысвечанай 21-й гадавіне з дня прыняцця Канстытуцыі, бралі ўдзел народны аркестр духавых інструментаў, Дзяніс Ларкін, Наталля і Аляксей Тарноўскія, узорны харэаграфічны калектыў «Жывіца», вакальная трыа, Яна Пракоф’ева, узорны калектыў народнай музыкі «Лабжаначка», Нікіта Барсукоў, ансамбль духавых інструментаў, Крысціна Гаравая.
Вядучымі мерапрыемства былі Тамара Давыдова і Сяргей Булянкоў.
Нікіфар МІНЧАНКА