5 июля 2024, 04:20
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Пятница, 27 марта 2015 17:50

Дапамагае песня

Адбылося чарговае пасяджэнне клуба ветэранаў педагагічнай працы «Натхненне». Прыйшлі на яго не толькі клімаўчане, але і жыхары вёсак. Былыя настаўнікі і кіраўнікі школ прымаюць актыўны ўдзел у працы клуба. Прыемна, што нават на пенсіі людзі не сядзяць склаўшы рукі, а сустракаюцца, маюць зносіны, чытаюць вершы і спяваюць песні. Гэтым разам сустрэча прайшла пад дэвізам «Нам песня жыць дапамагае».

— Кожны чалавек, няхай гэта будзе настаўнік, лекар, работнік сельскай гаспадаркі, мае якое-небудзь хобі: малюе, вырошчвае кветкі, піша вершы; а хтосьці любіць спяваць, — сказала старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Валянціна Міхайлаўна Падгорская, — тут сабраліся аматары спеваў — гэта іх хобі.

Невялікі экскурс у гісторыю фальклора правяла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 4 Людміла Юр’еўна Будагоўская. Свой выступ яна пачала словамі нашага славутага паэта Янкі Купалы «Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына. Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай». «Менавіта гэтай спадчынай для нас з’яўляецца наша беларуская песня, — адзначыла Людміла Юр’еўна. — Беларускі народ вельмі песенны. Ён складаў песні на працягу вякоў. У іх укладалася ўсё: радасці і перажыванні, пачуцці, мары і на-дзеі. З песняй самая цяжкая праца станавілася лягчэйшай».

Выступалі і іншыя ветэраны педагагічнай працы. Ганна Іванаўна Філіпенка з аграгарадка Мілаславічы ў свой час была кіраўніком школьнага хору, ужо на пенсіі спявала ў ансамблі. Зараз спявае ў царкоўным хоры.

Таццяна Міленцьеўна Асмалоўская ўсё жыццё працавала настаўнікам пачатковых класаў.

Кіра Сямёнаўна Курцікава была настаўніцай Ціманаўскай сярэдняй школы. Увесь час спявала: у школе, у клубе, выступала на раённай сцэне.

Ніна Андрэеўна Абулхаірава, былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 (зараз — раённая гімназія), вырасла ў шматдзетнай сям’і. Спачатку спявала калыханкі для малодшых братоў і сястрычак, а пасля — для сваіх дзяцей. Іх у самой жанчыны пяцёра.

Спявалі і распавядалі пра жыццё і Ніна Уладзіміраўна Раманенка (у мінулым — кіраўнік Дубравіцкай базавай школы); Марыя Васільеўна Сяднёва выдала бойкія прыпеўкі.

Як высветлілася, усе, хто прыйшоў на сустрэчу, добра спяваюць. Выступалі і Анатоль Іванавіч Максімовіч, і Вера Іванаўна Дробышава, і Людміла Іванаўна Шукава, якая сама напісала верш і музыку. Дарэчы, песня Людмілы Іванаўны пра пенсіянераў стала гімнам клуба «Натхненне». Акампаніраваў усім Віктар Жарабенка.

Людміла Рыськова

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт