5 июля 2024, 04:19
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 28 апреля 2015 15:53

На сцэне - юныя «зорачкі»

Сапраўднае свята і добры настрой падаравалі гледачам, што сабраліся ў раённым цэнтры культуры, юныя артысты з дзіцячых садкоў раёна. Тут прайшоў 10, юбілейны, фестываль дзіцячай творчасці «Зорачкі-2015». У перапоўненай зале — хлопчыкі і дзяўчынкі, таты і мамы, дзядулі і бабулі, педагогі і шаноўныя госці.

Вядучыя Святлана Бабічава, Алег Сцепаненка і іх маленькія памочнікі, выхаванцы дзіцячага сада «Рамонак» Ксюша Суворава і Мілан Музычэнка прадставілі ўдзельнікаў фестывалю. А гэта — юныя таленты з дзевяці дашкольных устаноў: «Бярозка», «Сонейка», «Елачка», «Рамонак», «Расінка», «Светлячок», «Церамок», «Журавушка», «Івушка».

І вось святочнае дзейства распачалося. Заварожвалі гледачоў мілагучнае выкананне песень, дакладнасць танцавальных кампазіцый, прысвечаных роднаму краю, любімай Беларусі, а таксама жартоўных інсцэніровак малышоў. З замілаваннем успрымалі ў зале артыстычных матрошак, вясёлага самавара, жураў-лікаў, забаўных кацянят, мышак, якіх так грацыёзна ўвасаблялі маленькія артысты. Цёплымі, удзячнымі апладысментамі суправаджалася кожнае выступленне «зорачак».

Урачыстае ўзнагароджанне юных талентаў правялі члены журы: намеснік старшыні райвыканкама Кацярына Музычэнка, загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Глушакова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Лідзія Шашкова. Яны шчыра падзякавалі бацькам, педагогам за іх працу, пажадалі далейшых поспехаў у эстэтычным выхаванні дзяцей. Калектывы дашкольных устаноў удастоены дыпломаў, а юныя артысты атрымалі падарункі, ласункі.

Вядучыя выказалі шчырую ўдзячнасць раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, райкаму прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама бацькам за дапамогу ў арганізацыі свята.

Завяршаючым акордам фестывалю стала выкананая разам з залай песня «Гэта Беларусь мая!».

Хай жа ніколі не змаўкае дзіцячы смех і заўсёды свеціць ласкавае сонейка!

Раіса Сяргеенка

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт