5 июля 2024, 04:17
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 28 апреля 2015 15:56

Фэст экскурсаводаў

Мерапрыемства ў межах дабрачыннай бясплатнай акцыі Фэсту экскурсаводаў прайшло ў Клімавічах у мінулую нядзелю.

Шчыра кажучы, арганізатары крыху сумняваліся, ці будзе запатрабаваная такая акцыя ў нашым горадзе, тым больш — у выхадны дзень. Але клімаўчане прыйшлі актыўна. Напрыклад, на першую экскурсію, прысвечаную 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, сабралася 38 чалавек. Самымі актыўнымі былі вучні СШ № 3 (7 «А») і пачатковай школы (2 «Б»). Наталля Банышэўская расказала экскурсантам аб гісторыі горада ў гады ваеннага ліхалецця, а таксама пра клімаўчан, што ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны за нашу светлую будучыню. Удзельнікі фэсту прадоўжылі экскурсію з Наталляй Васільеўнай да алеі герояў у гарадскім парку.

У 11.00 клімаўчане і госці райцэнтра сабраліся каля будынка музея на экскурсію па гістарычнай частцы горада «За сівой смугой стагоддзяў», якую паспяхова правёў навуковы супрацоўнік Аляксандр Галкоўскі. Ён пазнаёміў з гісторыяй і адметнай архітэктурай Клімавіч. Маршрут праходзіў па вул. Савецкая, плошчы Вялікага Кастрычніка, вуліцах Камуністычная, Карла Маркса і іншых.

Аматары прынялі ўдзел у актыўным адпачынку веласіпеднай агляднай экскурсіі «Клімавіцкі велашпацыр» па ўсім горадзе, правёў яе вядучы спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Пётр Шашкоў. Арганізатары Фэсту былі прыемна здзіўленыя ініцыятыўнасцю школьнікаў — моладзь сабралася раней за заяўлены час. 22 велааматара здзейснілі паездку ад музея з прыпынкамі каля помніка Леніну, на рацэ Калініцы, каля аграрнага каледжа, ваенкамата, райаграпрамтэхзабеспячэння. Экскурсію, з прычыны халоднага надвор’я, планавалася скончыць каля чыгуначнага вакзала, але, па жаданню экскурсантаў, Пётр Леанідавіч працягнуў далей — праз пераезд, лікёрагарэлачны завод, прадпрыемства электрасетак, райгаз, ліцэй і г. д. Самымі ініцыятыўнымі сталі навучэнцы СШ № 1 і СШ № 3. За дзве гадзіны ўсе праехалі 12 кіламетраў 500 метраў па памятных мясцінах горада.

Завяршыла акцыю старшы навуковы супрацоўнік музея Алеся Мартыненка экскурсіяй па цэнтральных вуліцах горада.

Дар’я Эверс

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт