5 июля 2024, 06:26
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Четверг, 07 мая 2015 15:27

Гучы заўсёды, родная мова!

Вось ужо на працягу 7 гадоў у ДУА «ВПК Барсукоўскі дзіцячы сад-базавая школа» праходзіць свята беларускай культуры. У гэтым годзе яно было праведзена ў форме вячорак «О, матчына мова! Маленства вясна!». Гэта самае яркае, запамінальнае і насычанае мерапрыемства, якое ўспрымаецца вучнямі як сваеасаблівае свята, свята іх ведаў, здольнасцей, выдумкі, знаходлівасці, свята роднай мовы.

Да планавання вячорак прыцягваліся і навучэнцы, і настаўнікі, але пры гэтым улічваліся інтарэсы, прапановы і пажаданні ўсіх удзельнікаў. І вось гледачы занялі свае месцы, на імправізаванай сцэне размясціліся артысты, загучала музыка, і пачалося...
Выйшлі вядучыя Алеся Анціпенка і Марыям Палакян. Загучалі беларускія песні ў выкананні «зорачкі» нашай школы Таццяны Кісялёвай. Вучні 9 класа развярнулі на сцэне сапраўдны беларускі кірмаш. Усе дзеці з задавальненнем пагулялі ў беларускія народныя гульні, а самыя маленькія аматары роднай мовы прадэманстравалі гледачам інсцэніроўку песні «Мужанёк-памочнік» (Людміла Новікава). Яркім і незабыўным было выступленне вучняў 8 класа: Дар’і Шарыхінай, Мікіты Саўкіна, Таццяны Улазоўскай, Максіма Міхліна. Што толькі яны не паказвалі! То на сучасны лад інсцэніравалі песню «Як хацела ж мяне маці...», то напомнілі ўсім беларускія дражнілкі, то танчылі вясёлы танец-фантазію «Беларусачка».

Ва ўсіх свята выклікала настолькі эмацыянальны ўздым, цікавасць і станоўчыя эмоцыі, што «артыстам» вельмі доўга апладзіравалі і дзеці, і настаўнікі, і бацькі. А падрыхтавала і арганізавала гэта прыгожае і пазнавальнае мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Тамашова.

Алеся Анціпенка, вучаніца 8 класа

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт