5 июля 2024, 16:23
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 15 декабря 2015 11:07

Шлях да сябе

Добрая праца з моладдзю праводзіцца ў Клімавіцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 14. Прайшло шмат акцый па праблемах сучаснасці: барацьба з тытунекурэннем, ужываннем наркотыкаў, прафілактыка ВІЧ і СНІД.

Педагог-арганізатар Наталля Грышкевіч сумесна з сацыяльным педагогам, псіхолагам Марынай Карпянковай падчас тыдня, прысвечанага барацьбе з ВІЧ і СНІД, падрыхтавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў і сустрэч з навучэнцамі ліцэя: куратарскія гадзіны, лекцыі, якія суправаджаліся тэматычнымі мультымедыйнымі прэзентацыямі. Праводзіліся віктарыны і конкурсы малюнкаў — не толькі па тэме ВІЧ, але і па іншых актуальных тэмах.

Пра прафілактыку СНІД хлопцам і дзяўчатам расказваў урач-інфекцыяніст раённай бальніцы Міхаіл Пятровіч Шпакаў.

Увазе навучэнцаў на адной з лекцый Наталля Грышкевіч прадставіла фільм «Выйсце ёсць» — пра жыццё звычайнага чалавека, які цягам многіх гадоў з’яўляецца носьбітам ВІЧ- інфекцыі. Але ён, тым не менш, жыве паўнавартасным жыццём.

Разам з другакурснікамі яна раздавала чырвоныя стужачкі — усім вядомы знак салідарнасці з хворымі «чумой XXI стагоддзя» — жыхарам горада.

Выйсце ёсць: тым, хто ўжо хварэе на ВІЧ-СНІД, — змагацца і перамагаць, нам — быць талерантнымі і акуратнымі, прытрымлівацца здаровага і бяспечнага ладу жыцця.

Людміла Рыськова

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт