6 июля 2024, 04:28
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Четверг, 29 сентября 2016 08:41

Клімаўчане ў Мсціслаўлі

24 верасня Мсціслаў прымаў абласныя «Дажынкі». З самай раніцы ў горад з’ехаліся тысячы гасцей з розных куткоў Магілёўшчыны. Пачаліся ўрачыстасці з асвяшчэння Свята-Троіцкай царквы і святочнага богаслужэння ў Кармеліцкім касцёле Узнясення Прысвятой Дзевы Марыі.

На плошчы Пятра Мсціслаўца адбылося ўрачыстае адкрыццё свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст» і шэсце рыцарскіх клубаў. Добры настрой усім прысутным падараваў музычны гурт «Літы Талер».

Афіцыйныя дэлегацыі перадавікоў прайшлі ў калонах па вуліцы Савецкай.

У «Дажынках» прымалі ўдзел і клімаўчане. Нашу дэлегацыю ў складзе 33 чалавек узначальвалі старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Далгун. У Мсціслаў прыехалі малады вадзіцель з падсобнай гаспадаркі лікёрагарэлачнага завода Антон Паўлючэнка, камбайнер з філіала Клімавіцкага КХП «Ніва-Агра», удзельнік пятага Усебеларускага народнага сходу Сяргей Валодзін, сямейная дынастыя Тужыкавых з філіяла «Прыгранічны» камбіната хлебапрадуктаў і іншыя.

На вуліцы Каравайнай клімаўчане ладзілі тэматычную пляцоўку «Клімград гасцям рады». Удзельнікі свята маглі пакаштаваць розныя вырабы нашых вытворцаў. Была тут і садавіна, і гародніна. Самадзейныя артысты сустракалі гасцей песнямі і танцамі, бавілі гульнямі. Працаваў горад майстроў. Увогуле, клімаўчане арганізавалі розныя тэматычныя праграмы.

У рамках свята адбылася цырымонія ўшанавання пераможцаў спаборніцтва, прайшлі цікавыя канцэрты, турніры, прадстаўленні.

На галоўную сцэну свята ўзнімаліся і нашы землякі: райкам прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіў сям’ю Тужыкавых.

Кожны, хто ў гэты дзень наведаў Мсціслаў, змог знайсці для сябе цікавы занятак. Завяршыліся ўрачыстасці святочным лазерным шоу.

Падрыхтаваў Нікіфар МІНЧАНКА

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт