3 июля 2024, 13:33
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Среда, 11 июля 2012 16:26

Купальскія забавы

Свята «Купалле» ведаюць, чакаюць і любяць як дарослыя, так і дзеці. У Клімавічах купальскія забавы праходзяць ужо каторы год у гарадскім гаі.

На гэты раз над сцэнарыем святкавання папрацавалі работнікі гарадскога Дома культуры — дырэктар установы Аксана Гурбовіч і мастацкі кіраўнік Марына Галкоўская. Удзельнікамі тэатралізаванага прадстаўлення (ролі галоўных персанажаў — Купалінкі і Купаліша — выконвалі Марына Страчук і Дзмітрый Агееў), канцэртнай праграмы былі аматары мастацкай самадзейнасці ГДК і Ціманаўскага СДК.

Калі ж разгарэўся купальскі касцёр, многім з прыйшоўшых на свята захацелася ў карагод, бліжэй да вогнішча. Бо хто з нас не ведае, што магічны агонь не толькі асвятляе і сагравае, але і адганяе хваробы, няшчасці, ачышчае душы.

А тым часам шэраг хлопцаў і дзяўчат імкнуліся знайсці чароўную папараць-кветку. Пашчасціла аднаму з шукальнікаў. Яму і прыз ад арганізатараў свята дастаўся.

Завяршылася святкаванне Купалля на ўлонні прыроды дыскатэкай.

Не засталіся ў баку ад традыцыйнага культурнага мерапрыемства райспажыўтаварыства і хлебазавод, а таксама асобныя індывідуальныя прадпрымальнікі.

Валянціна КВАРЦЮК

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт