6 июля 2024, 09:25
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Понедельник, 20 марта 2017 15:53

Сімвал гонару беларусаў

У актавай зале райвыканкама 15 сакавіка адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Рашэннем раённага Савета дэпутатаў у канцы мінулага года на Клімаўшчыне быў створаны Маладзёжны парламент, зацверджана адпаведнае палажэнне. Ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі выбары. У склад мясцовага органа кіравання абралі 30 маладых людзей.

І вось 15 сакавіка моладзь сабралася на сваё першае пасяджэнне. Прысутныя ў адзін голас выказаліся за кандыдатуру Дзмітрыя Валяўскага, вучня трэцяй гарадской школы, які стаў старшынёй Маладзёжнага парламента. Намеснікам абраны Нікіта Сяргеенка з раённай гімназіі, а сакратаром — Ганна Кузьмянкова, якая вучыцца ў трэцяй гарадской школе.

На сесіі былі ўтвораны шэсць камісій. Вызначаны іх кіраўнікі і склад. Маладзёжны парламент зацвердзіў план сваёй работы на 2017 год.

З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь юнакоў і дзяўчат павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Далгун.

Лідэр дэпутацкага корпусу падкрэсліў: «Адзначаючы гэтае свята, мы аддаём даніну павагі Асноўнаму Закону нашай краіны — галоўнаму фактару канса-лідацыі грамадства, захаванню ў ім грамадзянскай згоды, міру і стабільнасці».

Канстытуцыя — гэта найважнейшы атрыбут дзяржаўнасці, сімвал гонару кожнага беларуса. Паважаць Асноўны Закон, значыць, паважаць сваю краіну, паважаць самога сябе.

Лепшыя прадстаўнікі маладога пакалення атрымалі галоўны дакумент для кожнага чалавека — пашпарт. З гэтага дня маладыя людзі сталі сапраўднымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Сіла нашай дзяржавы ў павазе да вялікай, нярэдка трагічнай, але слаўнай гісторыі краіны, ва ўдзячнай памяці аб знакамітых суайчынніках і земляках. Са словам у адказ выступіла вучаніца раённай гімназіі Улляна Масцінкова. Юныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь пакляліся сваёй вучобай, працай і справамі ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя краіны, быць вартымі памяці дзядоў і прадзедаў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Беларусі.

Са святам моладзь павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Кацярына Музычэнка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Пракоф’ева і першы сакратар ГА «БРСМ» Ганна Фядосава-Пятроўская.

Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэафільм аб гісторыі ўзнікнення Канстытуцыі. Музычны падарунак прысутным зрабілі ўдзельнікі вакальнага ансамбля раённага цэнтра культуры «Калейдаскоп».

Няхай рэалізуюцца ўсе планы таленавітай моладзі, бо поспех у рашэнні важных задач залежыць ад кожнага з нас, ад нашай працы, годнага служэння Айчыне.

Нікіфар МІНЧАНКА

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт