5 июля 2024, 14:13
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 20 марта 2018 12:59

Ганарымся Беларуссю

Дваццаць чатыры гады таму ў Беларусі быў прыняты Асноўны Закон, які адкрыў прастор для рэалізацыі ўласнай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Традыцыйна 15 сакавіка па ўсёй краіне адбываюцца ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У Клімавіцкім райвыканкаме маладыя грамадзяне, якім споўнілася 14 год, атрымалі пашпарты.

Начальнік упраўлення па грамадзянству і міграцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Крукаў павіншаваў клімаўчан са знамянальнай падзеяй і пажадаў юнакам і дзяўчатам поспехаў у вучобе.

Вучаніца чацвёртай гарадской школы Марыя Кандраценка ад імя моладзі раёна запэўніла ўсіх, што прысутныя ў зале прыкладуць усе намаганні для таго, каб малая радзіма надалей развівалася і квітнела.

На здымку: юныя клімаўчане атрымалі пашпарты.

Нікіфар МІНЧАНКА

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт