3 июля 2024, 14:25
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Пятница, 17 августа 2012 14:46

Мядовы Спас над прыгожым Астром

Святочнае мерапрыемства «Мядовы Спас над Астром» адбылося ў мінулую нядзелю на шырокім і ўтульным беразе ракі паблізу вёскі Стары Дзедзін. Трэці год запар яно ладзіцца на клімавіцкай зямлі з мэтай заахвочвання працы пчаляроў, далейшага адраджэння культурных традыцый нашых дзядоў і прадзедаў. І што немалаважна — з удзелам расійскіх сяброў.

Усіх, хто ў той дзень прыйшоў ці прыехаў на свята, ад душы віталі ўдзельнікі канцэртна-тэатралізаванай праграмы «Макавеева кветка»: ансамбль «Астранка» і дзіцячы ўзорны фальклорны калектыў «Астраначка» мясцовага сельскага клуба, юныя танцоры з узорнага харэаграфічнага калектыву «Жывіца» Клімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль песні і танца «Беразуха», удзельнікі народнага тэатра гульні «Гарэзы» і вакальная група народнага хору народнай песні раённага цэнтра культуры, самадзейныя артысты Раднянскага і Ціманаўскага сельскіх дамоў культуры, Мілаславіцкага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу. А таксама прадстаўнікі творчых калектываў з Шумяцкага і Ершыцкага раёнаў Смаленскай вобласці.

Вядучымі канцэртнай праграмы былі дырэктар Клімавіцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Сяргей Булянкоў і загадчыца аддзела па культуры і спорту Адміністрацыі муніцыпальнага ўтварэння «Шумяцкі раён» Ала Патапава.

На агульнай святочнай пляцоўцы, безумоўна, прыцягваў увагу маляўнічы і багаты падворак шэрагу сельскіх устаноў культуры Клімаўшчыны.
«Салодкі» гандлёвы рад пашырыўся ў параўнанні з мінулагоднім. Сваю якасную каштоўную прадукцыю (у тым ліку і ў сотах) прапаноўвалі дзесяць пчаляроў-аматараў Клімавіцкага раёна, а яшчэ — вытворчы ўчастак па пчалярству і развядзенню рыбы лікёра-гарэлачнага завода. Было чым наталіць смагу і падсілкавацца ў палатках раённага спажыўтаварыства.

Малым дзеткам прыносіла задавальненне з’есці пачку-другую марожанага ды паскакаць на батутах. Старэйшых хлапчукоў і дзяўчынак цягнула да вады, дзе індывідуальны прадпрымальнік Барыс Чарнякоў арганізаваў цікавае шоу.
Не адну гадзіну ля ціхага і прыгожага Астра лілася музыка, гучалі жарты і, вядома ж, цудоўныя песні ў выкананні беларускіх і расійскіх самадзейных артыстаў.

А 14 жніўня, на Макавея, ад вёскі Новы Дзедзін праваслаўныя вернікі накіраваліся да «Бяздоннага калодзежа». Хрэсны ход завяршыўся чарговым асвячэннем крыніцы. Гэты абрад правёў настаяцель Свята-Міхайлаўскага храма г. Клімавічы айцец Інакенцій. Павіншавала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства са святам начальнік аддзела ідэалагічнай работы раённага выканаўчага камітэта Марыя Пракопчык.

Валянціна Кварцюк

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт