5 июля 2024, 10:21
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Четверг, 03 мая 2018 16:39

Стогадовы юбілей Клімавіцкай раённай газеты

Стогадовы юбілей адзначыла 25 красавіка Клімавіцкая раённая газета: у гэты дзень у 1918 годзе выйшаў яе першы нумар. А 28 красавіка ў раённым цэнтры культуры адбыліся ўрачыстасці з нагоды юбілею. Ва ўтульнай зале сабраліся супрацоўнікі «Роднай нівы» і калегі з іншых раёнаў, пазаштатныя аўтары, сябры раёнкі, шаноўныя госці і проста жыхары райцэнтра.

На свяце прысутнічалі: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Дзівакова; намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў, дырэктар Інфармацыйнага агентства «Магілёўскія ведамасці» Святлана Шутава; намеснік старшыні Клімавіцкага райвыканкама Наталля Глушакова; старшыня раённага Савета дэпутатаў Васіль Захарэнка; старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Пётр Грышанаў.

Праца калектыву «Роднай нівы» адзначана Падзякай міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча. Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана загадчык рэдакцыйна-тэхнічнага аддзела Валянціна Сафранкова — трыццаць пяць гадоў працуе яна ў рэдакцыі. Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама атрымала адказны сакратар Галіна Цыганкова, Ганаровую грамату упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — бухгалтар Вікторыя Казлова; Ганарову. Грамату Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў — фотакарэспандэнт Валерый Асмалоўскі.

Галоўнаму рэдактару Нікіфару Мінчанку прысвоена ганаровае званне Беларускага саюза журналістаў «Заслужаны журналіст». За шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі і ў сувязі са стагоддзем выдання Ганаровай граматай Беларускага саюза журналістаў узнагароджаны Мікалай Мінчанка, ветэран установы, былы галоўны рэдактар газеты.

Быў і яшчэ шэраг узнагарод. А рэдакцыя за плённае супрацоўніцтва таксама адзначыла Падзякамі ўстановы сяброў раёнкі і пазаштатных аўтараў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны ўзнагароды пераможцам і прызёрам шахматнага турніру і конкурсу дзіцячых малюнкаў, якія прысвячаліся стогадоваму юбілею газеты і праводзіліся напярэдадні свята.

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт