5 июля 2024, 04:25
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 10 июля 2018 15:26

У «Вясёлцы» — весела!

Ды і сапраўды: што ж гэта за дзіцячы лагер, ды яшчэ ў час канікул, калі ў ім сумна? Толькі — цікава і весела! Вось і прышкольны лагер пачатковай школы г. Клімавічы дзятва наведвае з задавальненнем. Бо кожны дзень — разнастайны, кожны дзень — адметны. А мерапрыемствы праводзяцца пад дэвізам: «Малая радзіма: ад вывучэння — да дзеяння!».

Малую радзіму хлопчыкі і дзяўчынкі вывучаюць у тым ліку і ў час экскурсій-паходаў у бібліятэкі, у музей, у іншыя ўстановы. «Вось, — намеснік дырэктара (і начальнік лагера) Лідзія Бераснёва дэманструе гліняную «падкову на шчасце», — гэта нашы вучні зрабілі сваімі рукамі, калі наведалі Дом рамёстваў. Там для іх правялі майстар-клас. Во ўжо было захаплення! А яшчэ ў нас адбылася сустрэча з выхаванцамі такога ж лагера сярэдняй школы № 3 — так мовіць: «лагер-на лагер» — праходзілі конкурсы, спартландыя. Правялі дабрачынную акцыю: сабралі цацкі для выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, правялі сумеснае мерапрыемства — дзеці знаёміліся, разам гулялі ў розныя гульні. Добры настрой быў і ў выхаванцаў Цэнтра, і ў школьнікаў».

Не забыліся ў лагеры ў Год малой радзімы і пра родную мову: запрасілі на творчую сустрэчу мясцовых паэтаў Галіну Цыганкову, журна-ліста раённай газеты «Родная ніва», і Ганну Жылінскую, бібліятэкара гарадской бібліятэкі № 1.

Вучні пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Наталлі Касцянковай правялі гульню «Родная мова вакол нас», флэш-моб і такім чынам прадэманстравалі гасцям сваё добрае валоданне беларускай мовай. А пасля ўжо госці расказвалі пра сябе, пра сваю працу, чыталі свае вершы, адказвалі на шматлікія пытанні дзятвы.

І ўрэшце ўсе прыйшлі да высновы, што беларускую мову ведаць трэба. Бо мы ж — беларусы!

А вось да вашай увагі вершы паэтаў.

Ганна Жылінская

Дайце свята!

Наш сынок жадае свята:
Каб гасцей было багата,
Падарункі, жарты, песні.
Дайце свята! Хоць ты трэсні!

Галіна Цыганкова

Хітры павук

Павуціну тчэ павук,
Нітачку сплятае,
Ён у госці да сябе
Мушак запрашае:

— Завітайце да мяне
Хоць бы на хвіліну —
Падрыхтую смачны стол
Пад густой рабінай,

Пагушкаемся ў гаі
На арэлях тонкіх.
Люба, люба мне пачуць
Галасок ваш звонкі!

Можа, разам мы тады
Песню паспяваем.
...Хітра жмурыцца павук —
Мушак запрашае.

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт