4 июля 2024, 12:21
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 08 января 2019 15:47

7 студзеня Плошча 50 год Вялікага Кастрычніка стала месцам правядзення каляднага свята

Плошча 50 год Вялікага Кастрычніка 7 студзеня стала месцам правядзення каляднага свята, на якое яго арганізатары — супрацоўнікі ўстаноў культуры раёна і самадзейныя артысты — запрасілі жыхароў і гасцей райцэнтра.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з тэатрам «Батлейка». Гэты від старажытнага беларускага мастацтва цікавы не толькі юным гледачам, але і дарослым.

Казачныя персанажы расказалі гасцям свята гісторыію нараджэння Іісуса Хрыста.

Артысты разам з гасцямі узгадалі і пра традыцыі беларусаў. Нашы продкі перад Калядамі заўсёды прыбіралі ў хаце. Увесь калядны тыдзень лічыўся святочным. І ўсім дзеткам рыхтавалі падарункі. На свята заўсёды частавалі родных, суседзяў і мядком, і сырам.

Для гледачоў ладзілася цікавае прадстаўленне. І дарослыя, і дзеці маглі пачаставацца гарачымі блінамі і шашлыком, паудзельнічаць у танцах, паспяваць разам з народнымі ансамблямі народнай песні «Задорніцы» і «Беразуха».

Нікіфар МІНЧАНКА

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт