3 июля 2024, 16:33
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Понедельник, 05 ноября 2012 14:08

На форуме ў Гродне

У старажытным горадзе Гродна12-14 кастрычніка адбыўся першы Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Гонар прадстаўляць школьны музей ад Магілёўскай вобласці выпаў гісторыка-краязнаўчаму музею, што працуе на базе Лабжанскай СШ. Актыў музея — навучэнцы Уладзіслаў Талалаеў, Сяргей Зылеў, Алена Агеева, Марына Фралова — на чале са сваім кіраўніком Ірынай Фёдараўнай Навагродскай на працягу трох дзён актыўна працавалі: сустракалі рознага ўзроўню дэлегацыі, удзельнічалі ў майстар-класах і экскурсіях.

Па словах Ірыны Фёдараўны, удзелу ў мерапрыемстве такога ўзроўню папярэднічала вялікая работа. Трэба было наладзіць краязнаўчую і пошукавую работу, вынікам якой стала адкрыццё школьнага музея. Праз некалькі год руплівая праца была ацэнена перамогай у абласным этапе конкурсу-агляду этнаграфічных музеяў і другім месцам на рэспубліканскім этапе гэтага конкурсу.

— Нашым музеем была прадстаўлена экспазіцыя, якая называлася «Мастацтва беларускай вышыўкі», праз паказ «Парада рушнікоў». Адметна, што большасць з іх мелі тэкставую вышыўку, што збірала і здзіўляла наведвальнікаў, — падкрэсліла Ірына Фёдараўна.

Шмат прыемных уражанняў засталося ў памяці юных удзельнікаў форума ад рыцарскіх баёў, выканаўцы якіх выступалі ў сапраўдным рыцарскім адзенні сярэднявечча, знаёмства з вядомым беларускім краязнаўцам В.А.Ермалёнкам, які запрасіў навучэнцаў Лабжанскай школы ў Міёры, дзе ён кіруе двума музеямі, а таксама з’яўляецца старшынёй клуба «Арганаўты мінулага». І, вядома ж, такая вялікая колькасць музеяў у адным месцы іншы раз аж захоплівала дух.

Пётр ШАШКОЎ, метадыст Клімавіцкага ЦТКіЭ

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт