3 июля 2024, 18:30
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Пятница, 21 декабря 2012 13:47

Паэт Іван Бурсаў

19 снежня адзначыў сваё 85-годдзе выдатны паэт, перакладчык Іван Цярэнцьевіч Бурсаў. Нарадзіўся ён у нашым горадзе ў сям‘і ваеннаслужачага. Адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны пачаў свой працоўны шлях счэпшчыкам вагонаў на Чэлябінскім металургічным заводзе. Потым быў саставіцелем цягнікоў на Мінскім трактарным прадпрыемстве. Адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі і наведваў літаратурнае аб’яднанне пры газеце «Знамя юности».

Іван Цярэнцьевіч скончыў Літаратурны інстытут імя А.М. Горкага ў Маскве. Быў рэдактарам аддзела прозы ў часопісе «Нёман». У 1965 годзе пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Маскву і стаў працаваць у выдавецтве «Молодая гвардия».

Як паэт Іван Бурсаў пачаў друкавацца ў 1953 г. Першыя вершы на рускай і беларускай мовах змясціў у завадской шматтыражцы. Выдаў шэраг паэтычных і празаічных зборнікаў, кніг вершаў і казак для дзяцей. Лірычны герой твораў І.Бурсава адчувае радасць жыцця, кахання, трывогу за лёс людзей. Задушэўным субяседнікам выступае ён у размове з дзецьмі, якіх вучыць разумець жыццё. Перакладае творы беларускіх і ўкраінскіх паэтаў на рускую мову. На словы Івана Бурсава напісаны песні.

Узнагароджаны наш знакаміты зямляк Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

— Іван Цярэнцьевіч яшчэ ў юнацтве пакінуў сваю малую радзіму, — расказвае дырэктар ЦБС Таццяна Даменікан. — Але мы ведаем, што ў думках ён па-ранейшаму разам з намі. У бібліятэках раёна чытачам прапануюцца творы Івана Бурсава «Колесо обозрения», «Песочные часы», «Помня о любви», кнігі «Девяносто пять ежей», «Сорок сорок», «Лягушка с котомкой»...

Падрыхтавала Валянціна КВАРЦЮК

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт