3 июля 2024, 18:24
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Четверг, 03 января 2013 16:23

Кнігі ад мясцовых журналістаў

Завяршаецца Год кнігі. Па ўсёй краіне прайшлі шматлікія цікавыя акцыі і мерапрыемствы. Зразумела, што самы актыўны ўдзел у іх прымалі супрацоўнікі бібліятэк, вучні і студэнты. Мы неаднаразова расказвалі жыхарам нашага раёна пра гэтыя падзеі. Каб унесці і свой уклад у агульную справу, журналісты «Роднай нівы» вырашылі зрабіць жыхарам аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян, што ў Барысавічах, адпаведны падарунак — кнігі з асабістых бібліятэк.

Журналісты — народ не толькі, які піша, але і які чытае. Кожны з нас, можна сказаць, закаханы ў кнігу. Мы ведаем, што жыхары аддзялення таксама любяць чытаць (пра гэта сказала загадчык Іна Ветрава). Ва ўстанове нават ёсць невялікая бібліятэка, і яна раз-пораз папаўняецца за кошт дабрачынных дарункаў клімаўчан. Чарговымі «навасёламі» сталі нашы кнігі.

Чытайце — на карысць, на радась, на цікавы вольны час! З Новым Годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Галіна Цыганкова

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт