3 июля 2024, 18:28
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Понедельник, 14 января 2013 14:22

Народная песня жыве

Фальклорнаму калектыву з вёскі Сінеж сорак гадоў!

— Пачаткам доўгага шляху можна лічыць выступленне, якое адбылося 6 лістапада 1972 года. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляўся загадчык Лабжанскага сельскага клуба Міхаіл Петухоў, які добра спяваў і граў на гармоніку.

Першымі самадзейнымі артыстамі былі Таццяна Лімарава, Паліна Шлапакова, Тамара Кухарава, Марыя Шлапакова, Анастасія Градава, Матруна Галянкова, Пелагея Шаройка, — расказвае Людміла Іванаўна Шукава, якая таксама стаяла ля вытокаў калектыву. — Багата песень я запісала ад сваёй маці Аляксандры Курносавай, а таксама Маланні Губянковай, Ганны Івановай.

З 1979 года клубам загадвала Л.І.Шукава. Гэта быў новы віток поспехаў самадзейных артыстаў. У хуткім часе калектыў стаў лаўрэатам раённага, а потым і абласнога агляду-конкурсу этнаграфічнай песні.

— Як не прыгадаць свята, прысвечанае100-годдзюз дня нараджэння Янкі Купалы, імя якога насіў наш калгас, — гаворыць мая субяседніца. — Была падрыхтавана змястоўная праграма. Прысутнічалі госці з Мінска, Магілёва, прадстаўнікі раённай улады. Вельмі хораша спявалі жанчыны разам з дзяўчаткамі — вучаніцамі мясцовай школы. Песні ў нашым выкананні былі запісаны на рэспубліканскае радыё. Сярод іх — любімая песня Я.Купалы «Ці я ў лузе не каліна расла?». Пранікнёна гучаў урывак з паэмы «Бандароўна» у выкананні Матруны Галянковай, верш «Я — мужык» — у выкананні80-гадовагаМакара Ціткова.

З часам калектыў папоўніўся новымі ўдзельнікамі. Да нас прыйшлі Праскоўя Шлапакова, Марыя Чэпікава, Марыя Марудзенка, Ганна Чэпікава, Ганна (Міхайлаўна) Белавусава, Ганна (Раманаўна) Белавусава, Ганна Чарнякова, Ніна Шматкова, Марыя Багамолава, Марыя Казнова, Марыя і Пётр Марудзенкі. А яшчэ — Кацярына Чарнякова, Валянціна Туркова, Валянціна Андрэйчыкава і Раіса Лімарава. Папоўніўся рэпертуар калектыву. Песні былі жартоўныя і абрадавыя, вясновыя і восеньскія, лірычныя і г.д.

На працягу1979-1990гадоў самадзейныя артысты прымалі ўдзел амаль ва ўсіх раённых культурных мерапрыемствах. А ў маі1987-гавыступалі ў Магілёве на свяце горада.

— Вельмі прыемна, калі, сабраўшыся на свята ў клуб, людзі старэйшага ўзросту пытаюць: «А сінежцы выступаць будуць?». Самая высокая ўзнагарода для нас, самадзейных артыстаў, што нашы песні па-ранейшаму жадаюць слухаць, — прызнаецца Людміла Іванаўна.

У Лабжанскай школе вучні займаюцца асваеннем народнай песні. Узнаўляючы беларускія абрады і звычаі, яны неаднаразова былі пераможцамі раённых конкурсаў. А ў 2001 годзе сталі дыпламантамі агляду-конкурсу «Этнаграфічныя святкі», да якога іх падрыхтавала яна — Л.І. Шукава.

Валянціна Кварцюк

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт