Удзельнікі спальвання Зімы не імкнуліся літаральна наследаваць народныя абрады. Хутчэй, студэнцкая Масленіца пераўтварылася ў тэатральны перформанс — з музыкай, скокамі і карагодам. Аздобілі ж свята бліны, якія можна было запіць смачным чаем. Масленіца традыцыйна збірае студэнтаў з усіх факультэтаў і ўсіх спецыяльнасцей. Калі-нікалі далучаюцца і выкладчыкі, якім таксама даспадобы танчыць і спяваць, выганяючы з Магілёва надакучаўшую ўжо зіму.