3 июля 2024, 22:34
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Четверг, 21 марта 2013 08:47

«Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь!»

15 сакавіка 1994 года Парламентам была прынята Канстытуцыя нашай дзяржавы. Да гэтага рашэння дэпутаты ішлі доўгі час, вывучаючы вопыт многіх краін свету. У Асноўным Законе заканадаўча замацаваны правы і абавязкі кожнага з нас. Канстытуцыя рэгулюе прынцыпы жыццядзейнасці грамадства.

У нашай краіне стала добрай традыцыяй правядзенне 15 сакавіка Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!».

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшло ў раённым цэнтры культуры.

Са святам клімаўчан павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Далгун. Ён пажадаў удзельнікам мерапрыемства бачыць сваю Радзіму яшчэ больш моцнай і квітнеючай, а таксама падкрэсліў, што нам неабходна будзе шмат чаго зрабіць для павышэння якасці жыцця людзей і далейшага ўздыму эканомікі. Мікалай Ніканоравіч пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы і вучобе, рэалізацыі новых спраў і пачынанняў.

Лепшым маладым суайчыннікам былі ўручаны галоўныя дакументы — пашпарты. У гэты святочны дзень знакаў «Ганаровы ветэран» удастоены тыя, хто на працягу многіх гадоў працаваў на карысць роднай Клімаўшчыны.

Слова бралі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Сямёнавіч Курносаў і прадстаўніца маладога пакалення Ганна Чубанава.

Выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА «БРСМ» Алеся Котава ўручыла граматы і грашовыя прэміі лепшым прадстаўнікам маладзёжных добраахвотных дружын Клімаўшчыны.

Маладыя таленты парадавалі ўдзельнікаў мерапрыемства цікавымі канцэртнымі нумарамі. Безумоўна, кожны з нас і надалей будзе прытрымлівацца Асноўнага Закону нашай краіны і рабіць усё магчымае для далейшага росквіту Беларусі.

Нікіфар МІНЧАНКА

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт